Кабіну бензавоза пры ДТЗ пад Слуцкам адарвала і выкінула на дарогу (фота)
Страшнае ДТЗ адбылося пад Слуцкам 28 лістапада каля 17-й гадзіны, піша kurjer.info. У выніку яго ў лякарню трапілі кіроўцы двух аўтамабіляў.
Каля вёскі Бязверхавічы з боку Нясвіжа ў напрамку Слуцка ехаў бензавоз. Праехаўшы мост праз раку Лакнея, кіроўца выехаў на сустрэчную паласу для абгону. Аднак там ён улабавую ўрэзаўся ў фуру "Scania".
Ад моцнага ўдару кабіну бензавоза проста адарвала. Па словах відавочцаў, кабіна разам з кіроўцам праляцела праз дарогу, а фура з'ехала ў кювет.
Абодва кіроўцы шпіталізаваныя ў слуцкую лякарню. Паведамляецца, што кіроўца бензавоза знаходзіцца ў цяжкім стане.
Фота: kurjer.info