Каля амбасады Беларусі ў Маскве прайшоў пікет супраць разгону гей-парада
Пікет адбыўся раніцай у нядзелю каля беларускай амбасады ў Маскве. Грамадскі актывіст Вячаслаў Рэвін пратэставаў супраць учорашняга разгону міліцыянтамі акцыі прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў у Мінску.
"Учора ўрад Рэспублікі Беларусь парушыў правы грамадзян, у тым ліку грамадзян Расіі, на свабоду сходаў. Я не падтрымліваю мерапрыемства "Славянскі гей-парад", але, тым не менш, лічу, што ўрад і дзяржава мусяць дзейнічаць у межах закону і сусветнай дэкларацыі правоў чалавека", — цытуе словы Рэвіна Газета.ru.
Нагадаем, падчас разгону несанкцыянаванай акцыі на вуліцы Сурганава было затрымана 8 чалавек (паводле іншых звестак, 7), у тым ліку двое расіян. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. У панядзелак над імі мусяць адбыцца суды.
Глядзі таксама:
Удзельнікі "Славянскага гей-прайда" чакаюць суду ў ізалятары на Акрэсціна
У Мінску разагнаны "Славянскі гей-прайд 2010" (відэа)