Каля Дзятлава на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца
Начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі
Каля Дзятлава ў Гродзенскай вобласці на кукурузным полі з'явілася 100-метровае сэрца. Выразалі яго мясцовыя механізатары, якія працавалі на камбайнах. Іх начальнік назіраў за ходам працы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі. Сэрца з'явілася ўжо праз 40 хвілін. Яно — "сімвал любові аграрыяў да сваёй зямлі і Радзімы", піша дзятлаўская раённая газета.
Кукурузу на полі пакуль пакінулі, і вялізнае сэрца яшчэ нейкі час будзе бачнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.