"Калядная казка ад ДАІ"
Ва ўпраўленні ДАІ УЎС Брэсцкага аблвыканкама сёння была паказана "Калядная казка ад ДАІ".
Усе ролі ў ёй, у тым ліку Дзеда Мароза і Снягуркі, выконвалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Сахарчук.
Паводле яе словаў, гэтае калядны свята яны правялі для выхаванцаў дзіцячых сацыяльных прытулкаў вобласці. Дзеці атрымалі ад ДАІ салодкія падарункі і святлоадбівальныя элементы, за перамогу ў конкурсах — розныя прызы.