Калякін: улады былі вымушаныя выкарыстаць антыкрызісную праграму АДС
Паседжанне палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў праходзіць у Мінску 24 студзеня. У ім удзельнічаюць 28 сяброў палітрады, прадстаўнікі рэгіянальных дэмакратычных кааліцый, дыпламаты.
Паводле слоў лідэра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна, альтэрнатывы аб'яднаным дэмсілам ва ўмовах дыктатуры няма. Ён назваў "безадказнымі" дзеянні "тых, хто спрабуе разбурыць гэтую пляцоўку каардынацыі дзейнасці дэмакратычных сілаў. У той жа час Калякін заявіў пра неабходнасць павышэння эфектыўнасці АДС шляхам карэктыроўкі стратэгіі кааліцыі і пашырэння прадстаўніцтва арганізацый у кіраўнічых органах.
Сяргей Калякін лічыць, што ўлады былі вымушаныя выкарыстаць антыкрызісную праграму, распрацаваную АДС, паведамляе БелаПАН.