Канадкі правялі марш у абарону права хадзіць топлес (фота, відэа)
Мэтай акцыі арганізатары назвалі барацьбу за свабоду і роўнасць палоў.
У канадскім горадзе Уотэрлу (Waterloo) некалькі соцень чалавек выйшлі на топлес-марш. Арганізатары акцыі заявілі, што змагаюцца за свабоду і роўнасць палоў. Удзельніцы маршу неслі плакаты "Гэта грудзі, а не бомба" і "Нудызм не мае дачынення да сэксу", перадае ВВС.
Нагодай для акцыі стаў інцыдэнт, які адбыўся ў мінулым месяцы. Паліцыя спыніла трох сясцёр, якія ехалі на роварах топлес. Сёстры Таміра, Надзя і Аліша Махамед патлумачылі паводзіны тым, што ў той дзень было вельмі горача.
Паліцыянты папрасілі дзяўчат прыкрыць грудзі. Але законы правінцыі Антарыё, у якой гэта адбылося, не забараняюць жанчынам дэманстраваць аголеныя грудзі, таму сёстры паскардзіліся на паліцыянтаў. Тыя ж заявілі, быццам проста правяралі стан ровараў, на якіх ехалі дзяўчаты.
Фота: ctvnews.ca, therecord.com, АР