Канцэрт Radiohead у падтрымку Гаіці сабраў 600 тысяч долараў
Вялікі дабрачынны канцэрт у падтрымку пацярпеўшых ад землятрусу ў Гаіці
зладзіў у Лос-Анжэлесе гурт Radiohead, сабраўшы ў выніку амаль 600
тысяч долараў. Квіткі на мерапрыемства распаўсюджваліся пасродкам аўкцыёна. Сярод гледачоў былі заўважаныя Джасцін Цімберлэйк, Дру Бэрымор, Флі і іншыя.
Падчас канцэрта Radiohead выканалі 24 кампазіцыі, сярод якіз была і новая песня гурта "Lotus Flower".
Нагадаем, дабрачынная ініцыятыва Radiohead стала не першай музычнай акцыяй у падтрымку Гаіці, дзе 12-га студзеня ад моцнага землятрусу загінула больш за 150 тысяч чалавек. Самай буйной акцыяй стаўся тэлемарафон "Hope for Haiti Now", які трансляваў тэлеканал MTV, і які сабраў 60 мільёнаў долараў. Чакаецца, што выдадзены паводле марафона альбом з удзелам Бруса Спрынгсціна, Шакіры, Мадоны, Стыві Ўанрэра, Стынга і іншых зорак зойме вяршыні сусветных чартаў.
Фота: blogs.denverpost.com