Кандыдат у еўракамісары Фюле: У Беларусі наперадзе вялікі шлях да праграм ЕС

Беларусі належыць прайсці вялікі шлях, каб далучыцца да праграм Еўрасаюза. Такую заяву зрабіў 12 студзеня ў Брусэлі кандыдат у еўракамісары па пытаннях пашырэння ЕС і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле, каментуючы сітуацыю ў Беларусі. Адказваючы на пытанні дэпутатаў парламента ЕС, Фюле нагадаў, што на сёння фармальна Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай толькі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства".

Кандыдат у еўракамісары лічыць, што парламенцкая асамблея "Ўсходняга партнёрства" (Езранэст) — адна з магчымасцяў "надаць імпульс усёй палітыцы", перадае БелаПАН.

Чэшскі дыпламат лічыць неабходным з аднолькавай увагай ставіцца да суседзяў на ўсходзе і на поўдні. "Я перакананы, што палітыка добрасуседства — гэта той узгоднены падыход, які гарантуе прыхільнасць Еўрасаюза да пашырэння адносін з усімі суседзямі і ў той жа час дае магчымасць падыходзіць да кожнага з іх індывідуальна", — заявіў Фюле.

Кандыдат у еўракамісары лічыць, што ў яго абавязкі ўваходзіць дапамагчы краінам-кандыдатам на сяброўства ў ЕС рэалізаваць неабходныя рэформы. Пры гэтым ён заклікаў падзяляць палітыку пашырэння ЕС і палітыку добрасуседства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі