Кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны вылучылі Цягнібока, Добкіна і Цімашэнка

З’езд усеўкраінскага аб’яднання “Свабода” вылучыў сваім кандыдатам Алега Цягнібока. Партыя “Бацькіўшчына” таксама правяла свой з’езд і пастанавіла, што яе кандыдатам стане Юлія Цімашэнка.



Партыя рэгіёнаў, якая раней падтрымлівала зрынутага прэзідэнта Віктара Януковіча, таксама вызначылася са сваім кандыдатам — ім стане былы кіраўнік Харкаўскай абласнйо адміністрацыі Міхаіл Добкін. Сябра партыі Сяргей Цігіпка, якому аднапартыйцы рэкамендавалі адмовіцца ад удзелу ў выбарах, заяўляе, што ўсё паўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы.



Партыя “УДАР” сёння заявіла пра сваю падтрымку Пятра Парашэнкі як адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Лідар “УДАРУ” Віталь Клічко не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, а пазмагаецца за пасаду мэра Кіева, перадаюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі