Кандыдатку ў дэпутаты Мінгарсавета адлічылі з універсітэта

Актывістку аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) 18-гадовую Ірыну Губскую адлічылі з Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец. Як нагадвае БелаПАН, 24 сакавіка Губскую зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты Мінгарсавета.

Губская вучылася на другім курсе ўніверсітэта,  на бюджэтным аддзяленні факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя. Афіцыйнай прычынай выключэння сталі пропускі заняткаў. Па словах Севярынца, пропускі заняткаў былі ў яе і раней, але вялікія праблемы пачаліся пасля вылучэння яе кандыдаткай у дэпутаты.

Спярша бацькам Губскай паведамілі, што справа скончыцца строгай вымовай, але 26 сакавіка падчас лекцый яе выклікалі да рэктара і паведамілі пра адлічэнне, датаванае 24 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі