Кандыдаты ў прэзідэнты выступяць па радыё і TV з 22 лістапада па 3 снежня
Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына на сустрэчы з сябрамі місіі БДІПЧ АБСЕ 15 лістапада ў Мінску. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, лёсаванне эфірнага часу адбудзецца 18 лістапада пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Ярмошына заявіла, што Белтэлерадыёкампанія прапанавала "найлепшыя варыянты эфірнага часу для выступу кандыдатаў у прэзідэнты". У прыватнасці, па тэлебачанні спрэчкі будуць паказаны ў працоўныя дні з 19.00 да 20.00, а па радыё — з 6.00 да 7.10.
Кіраўніца ЦВК таксама адзначыла, што кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у тэле- і радыёдэбатах. Іх правядзенне запланавана пасля 3 снежня толькі па жаданні саміх кандыдатаў.
Кіраўніца ЦВК таксама адзначыла, што кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у тэле- і радыёдэбатах. Іх правядзенне запланавана пасля 3 снежня толькі па жаданні саміх кандыдатаў.