Капітана хакейнай зборнай Беларусі Антоненку запросяць у мінскае "Дынама"
Запрашэнне ў мінскае "Дынама" атрымае капітан хакейнай зборнай Беларусі Алег Антоненка. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Ўладзімір Навумаў.
Нагадаем, днямі стала вядома, што ад паслугаў Антоненкі адмовіўся падмаскоўны клуб "МВД", які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Ужо 7 сакавіка мінскія дынамаўцы, якія занялі ў чэмпіянаце КХЛ 22-е месца, пасля тыднёвага адпачынку адновяць трэніроўкі.
Не выключана, што разам з імі будуць трэніравацца і гульцы нацыянальнай зборнай Беларусі, чые клубы не патрапілі альбо выбылі з розыгрышу Кубка Гагарына, паведамляе БЕЛТА.