Караеў: На каранавірус захварэла каля 500 міліцыянтаў
На COVID-19 захварэлі каля 500 міліцыянтаў. Пра гэта, як перадае Радыё "Свабода", у кулуарах Палаты прадстаўнікоў распавёў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, адказваючы на пытанні журналістаў. Па словах міністра, 34 міліцыянты ўжо вылечыліся ад каранавіруса.
Ён дадаў, што некалькі чалавек знаходзяцца на прымусовай вентыляцыі лёгкіх, хаця большасць пераносіць хваробу бессімптомна. Таксама Караеў удакладніў, што каранавірусам заразіліся каля 20 супрацоўнікаў шпіталя МУС у Мінску, піша TUT.by.
Паводле афіцыйных звестак, на 4 траўня ў Беларусі налічвалася 17489 выпадкаў заражэня каранавірусам. 103 пацыенты памерлі, вылечыліся больш за 3 тысячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.