Каранавірус пераможаны: чатыры чалавекі памерлі і 171 новы выпадак заражэння

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА
Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

У Беларусі зарэгістраваны 171 новы выпадак заражэння каранавірусам. Усяго зарэгістравана 65 тысяч 953 чалавекі (за суткі 171 чалавек) з станоўчым тэстам на COVID-19. У папярэднія дні было 159 і 180.

Ачунялі і выпісаныя 57 тысяч 856 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За суткі дадалося 486 чалавек.

Па заявах Міністэрства аховы здароўя за ўсё праведзена 1 мільён 183 тысячы 7 тэстаў (+10 тысяч 127 за суткі).

За суткі памерла чатыры чалавекі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 495 пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі