Зафіксаваны новы рэкорд прыросту заражаных COVID-19 за суткі

Каранавірус у свеце / Reuters
Каранавірус у свеце / Reuters

Зафіксаваны новы рэкорд прыросту заражаных COVID-19 за суткі, паведамляе інстытут Джона Хопкінса. За 24 гадзіны ў свеце зарэгістравалі 237,7 тысяч новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што гэта рэкордны прырост з пачатку пандэміі.

Усяго зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 14 мільёнаў. Па паведамленнях СААЗ — гэты глабальны і хуткі прырост новых заражаных — працяг першай хвалі пандэміі, якая ідзе да другога піку захворвання.

Больш за ўсё выяўленых выпадкаў заражэння цяпер у ЗША — там зарэгістравана 3 мільёна 630 тысяч. У Бразілія каля двух мільёнаў хворых. Трэцяе месца займае Індыя, дзе крыху больш за аднаго мільёна інфіцыраваных. Расія займае чацвёртае месца, у ёй зарэгістравана 758 тысяч чалавек з захворваннем COVID-19. На пятым месцы Перу — там выяўлена крыху больш за 345 тысяч заражаных.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 600 тысяч чалавек. Больш за ўсё ў ЗША — там памерла каля 139 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі