Касцевіч: Сярэдні заробак у Беларусі да канца года будзе 1000 рублёў

Касцевіч: Сярэдні заробак у Беларусі да канца года будзе 1000 рублёў

Да канца года сярэдні заробак у Беларусі складзе 1000 рублёў. Такую заяву зрабіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 30 верасня падчас прамой тэлефоннай лініі.

Па словах кіраўніцы ведамства, планавае заданне па росце заробку будзе выкананае, хоць пакуль і ёсць некаторае адставанне ад графіку, перадае БЕЛТА.

З верасня ў Беларусі павышаная тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама заробкі чыноўнікаў. На думку Касцевіч, гэта паўплывае на паказнікі па заробках агулам па краіне.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі