Касцевіч: Задача — прырошчваць сярэдні заробак штомесяц
Намінальны налічаны заробак работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2019 года склаў 1056,9 рубля. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч кажа, што задача — не проста ўтрымаць гэты ўзровень, а штомесяц прырастаць. Пра гэта кіраўніца ведамства заявіла журналістам у Мінску падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Святу працы, перадае БЕЛТА.
Касцевіч адзначыла, што з 1 траўня павышаецца тарыфная стаўка першага і “будзем рухацца далей цягам гэтага года”. Таксама з 1 траўня павысіліся пенсіі.
У рэгіёнах сярэднія заробкі за сакавік выглядаюць такім чынам: Мінск — 1 544,5 рубля; Мінская вобласць — 1 051,1; Гомельская вобласць — 930,2; Гродзенская вобласць — 892,7; Брэсцкая вобласць — 892; Віцебская вобласць — 867; Магілёўская вобласць — 846,3 рубля.