Кавярні і рэстараны з Wi-Fi не залічаць у пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг

Уладальнікаў кавярняў і рэстаранаў з кропкамі доступу Wi-Fi не залічаць у пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг. Пра гэта падчас онлайн канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Аляксандр Горбач.
Па яго словах, да пастаўшчыкоў паслуг па доступе ў інтэрнэт залічваюцца толькі суб'екты гаспадарання, якія маюць ліцэнзіі на аказанне паслуг электрасувязі.

Сп.Горбач таксама адзначыў, што ідэнтыфікацыя карыстальнікаў Wi-Fi у пунктах калектыўнага карыстання будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў №646. Гэта значыць, што адсочваць іх дзейнасць у Сеціве будзе пастаўшчык інтэрнэт-паслуг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі