Кіберпартызаны назвалі новыя мэты ўстойлівага развіцця Беларусі
Выява Алены Леўчанка на сайце Банка ўстойлівага развіцця
11 кастрычніка кіберпартызаны паведамілі ў сябе ў телеграме пра атаку на сайты "Белнафтахіма" і Банка ўстойлівага развіцця.
Супрацоўнікаў канцэрна яны заклікалі да страйку, каб "не асуджаць на жыццё ў рабстве будучыя пакаленні". Сайт недасяжны. У размове з TUT.by прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка заявіў, што напад не надта нашкодзіць працоўнаму працэсу, бо сам рэсурс у асноўным адрасаваны суб'ектам гаспадарання.
Крыху пазней на сайце Банка ўстойлівага развіцця з'явіліся выявы баскетбалісткі Алены Леўчанка і іншых беларускіх спартоўцаў, якія асудзілі гвалт уладаў у дачыненьні да мірных грамадзянам.
"Мэта ўстойлівага развіцця Беларусі — каб такіх герояў станавілася больш і больш", — напісалі кіберпартызаны.
Гэта не першая іх выхадка. Напрыклад, увечары 10 кастрычніка яны ўзламалі некалькі сайтаў прафсаюзаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.