Кіраўнік МЗС Нямеччыны спадзяецца, што ўлады Беларусі вызваляць Казуліна

Віцэ-канцлер, міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер спадзяецца, што Аляксандр Казулін будзе канчаткова і без усялякіх умоваў вызвалены з калоніі ўладамі Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак прэс-службай МЗС Нямеччыны заяве кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. Франк-Вальтэр Штайнмаер пазітыўна ацаніў той факт, што ўлады Беларусі вызвалілі Аляксандра Казуліна з калоніі на тры дні ў сувязі з пахаваннем яго жонкі Ірыны.

МЗС Нямеччыны мяркуе, што ў выпадку вызвалення ўсіх палітзняволеных Беларусь стварыла б важную перадумову для паступовага ажыўлення адносінаў з Еўрапейскім Саюзам.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі