Кіраўнік Віцебскай вобласці ў Маскве падпісаў пагадненне з акупаваным Крымам

Аляксандр Субоцін ставіць подпіс / t.me/vitebsk_region_officially/
Аляксандр Субоцін ставіць подпіс / t.me/vitebsk_region_officially/

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін у Маскве падпісаў пагадненне з акупаваным Расіяй Крымам. Ён збіраецца з ім супрацоўнічаць. Як паведамляе @vitebsk_region_officially, ад імя акупаванага Крыма подпіс паставіў неназваны прадстаўнік "Савета міністраў".

Іншыя падрабязнасці "працоўнага візіту" Субоціна ў Маскву невядомыя.

Беларусь афіцыйна не прызнала Крым часткай Расіі. Аднак у ліпені 2022-га Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю AFP заявіў, што дэ-факта Беларусь прызнала яго расійскім і супрацоўнічае з ім. А юрыдычнае прызнанне, па яго словах, нічога б не дадало. Як бачым, рэгіянальныя кіраўнікі актыўна наладжваюць кантакты. Праўда, усе іх намаганні будуць марныя — Украіна рыхтуецца да вызвалення паўвострава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі