Кіраўнікі "ДНР" і "ЛНР" пачалі масавую эвакуацыю насельніцтва
Улады так званых “ДНР” і “ЛНР” абвясцілі пра масавую эвакуацыю жыхароў у Расію. Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік заклікалі жанчын, дзяцей і людзей сталага веку тэрмінова з’ехаць у Растоўскую вобласць Расіі. Пасечнік пры гэтым папрасіў усіх мужчын, якія могуць трымаць у руках зброю, "устаць на абарону сваёй зямлі", паведамляе hromadske.ua.
У адказ кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што афіцыйны Кіеў не рыхтуе наступальныя аперацыі ў Данбасе: "Мы поўнасцю аддадзеныя выключна дыпламатычнаму ўрэгуляванню".
На фоне гэтых навінаў рэзка патаннеў расійскі рубль.
Ми категорично спростовуємо повідомлення російської пропаганди щодо нібито наступальних операцій України чи будь-яких диверсій на хімічному виробництві. Україна не проводить та не планує жодних подібних дій на Донбасі. Ми цілковито віддані виключно дипломатичному врегулюванню.
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) February 18, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.