Зяленскі аб'явіў пра разрыў дыпламатычных дачыненняў Украіны з Расіяй
Уладзімір Зяленскі аб'явіў пра разрыў дыпламатычных дачыненняў Украіны з Расіяй. 24 лютага РФ пачала агрэсію супраць Украіны.
"Вораг панёс страты, страты ворага будуць яшчэ большыя, яны прыйшлі на нашу зямлю", — заявіў прэзідэнт Украіны на брыфінгу. Паводле яго слоў, украінскае войска вядзе "цяжкія баі, адбіваючы атакі". "Украіна абараняецца і не аддасць сваёй свабоды, што б там не думалі ў Маскве, — гаворыць Уладзімір Зяленскі. — ...Нацыянальная салідарнасць — гэта галоўнае апірышча ўкраінскай дзяржаўнасці".
Зяленскі звярнуўся і да расіян, заклікаючы іх выступіць супраць вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.