Кіраўнікі краін СНД ухвалілі правядзенне чарнобыльскай канферэнцыі
Ініцыятыву правядзення ў Кіеве ў красавіку 2011 года міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС падтрымалі ў Ялце ўдзельнікі нефармальнага саміта СНД. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджана і Казахстана, інфармуе ИТАР-ТАСС. На канферэнцыі пад назвай "25 гадоў Чарнобыльскай катастрофе. Бяспека будучыні" будуць абмяркоўвацца, у прыватнасці, пытанні мадэрнізацыі аб'екта, пабудаванага над пацярпелым ад аварыі энергаблокам станцыі, і яго пераўтварэнне ў экалагічна бяспечную сістэму.