Кіраўніком “Маладых дэмакратаў” абраны Аляксандр Шумкевіч

На ўстаноўчым сходзе моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты”, які праходзіць у Мінску, абраны яе старшыня. Ім стаў сябра АГП Аляксандр Шумкевіч. Ён набраў 28 галасоў з 49.  На пасаду старшыні балатаваліся яшчэ два чалавекі, адзін з якіх узяў самаадвод. Нагадаем, што на з’езд прыбылі прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны. Сёння таксама плануецца прыняць стратэгію развіцця і план дзеянняў “Маладых дэмакратаў” на бліжэйшую перспектыву.

Перад прысутнымі выступіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які адзначыў, што партыя “заўсёды будзе для “Маладых дэмакратаў” часткай адзінай каманды і надзейным партнёрам”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі