Кіроўца ехаў па Брэсце, высунуўшы ногу ў акно машыны (відэа)

Кур’ёзнае відэа было знятае рэгістратарам іншага аўтамабіля 17 студзеня пад вечар на вуліцы Чырвонагвардзейскай у Брэсце. Ролік выклаў у інтэрнэт відавочца.

Аўтар відэа распавёў парталу “Віртуальны Брэст”, што з аўтамабіля, які рухаўся наперадзе, кіроўца і пасажыр спачатку выкідвалі недапалкі ад цыгарэт. Пасля кіроўца высунуў ногу ў акно і такім чынам некаторы час ехаў на аўтамабілі.

Такія паводзіны шакавалі сведку. З аднаго боку, на відэа няма нічога крымінальнага, але з іншага боку ён упэўнены, што такія паводзіны могуць стаць прычынай дарожнай аварыі. Што да выкідвання смецця або іншых прадметаў з транспартнага сродку, то гэта парушэнне, якое караецца адміністрацыйным штрафам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі