Кіроўцы аўтобусаў з Пінску зарабілі на Алімпіядзе ў Сочы па 3000 долараў

Па словах кіраўніцтва аўтапарка, асноўныя патрабаванні прымаючага боку былі наступнымі – працоўны стаж не меней за 5 гадоў і станоўчыя характарыстыкі з месца працы. Акрамя таго, біяграфіі ўсіх кіроўцаў дасканальна праверылі расійскія спецслужбы.

Нагадаем, 10 кіроўцаў пінскіх аўтобусаў паехалі на заробкі ў Сочы. Акрамя пінчукоў у алімпійскі горад выправіліся 350 іх калег з ўсёй Беларусі. Цікава, што па словах камандзіраваных за сваю вахту яны зарабілі прыкладна па 3 тысячы долараў, аднак заробак атрымаюць у беларускіх рублях. Усе заробленыя грошы расіяне пералічылі на рахункі беларускіх аўтапрадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі