Кішэчная інфекцыя ў пінскім дзіцячым садку выкліканая сальманелай

Прычынай групавога захворвання на вострую кішэчную інфекцыю дзяцей у садку № 29 у Пінску стала бактэрыя сальманела. Крыніца заражэння высвятляецца, паведаміў БелаПАН галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнавутаў. Нагадаем, то 20—21 сакавіка ў Пінску ў інфекцыйную і дзіцячую лякарні былі шпіталізаваныя 86 дзяцей і тры супрацоўніка дзіцсада, пяць дзяцей лечацца амбулаторна. Ва ўсіх захворванне лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

Новыя выпадкі кішэчнай інфекцыі не выяўленыя. Паводле інфармацыі на 23 сакавіка, двое дзяцей ужо выпісаныя з лякарні.

21 сакавіка пракуратура Пінска пачала крымінальную справу па ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэксу (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правіл).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі