Кодэкс аб адукацыі забароніць у ВНУ партыі і рэлігійныя арганізацыі

Праект Кодэкса аб адукацыі ўтрымоўвае забарону на дзейнасць у ВНУ палітычных партый і рэлігійных арганізацый. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Ўладзімір Здановіч. "Вышэйшая адукацыя ў Беларусі будзе заставацца свецкай", — перадае БелаПАН словы дэпутата. .

Разам з тым Здановіч нагадаў, што ў БДУ дзейнічае Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы. "Нам трэба будзе або закрыць на гэта вочы, або прапісаць пра яго ў кодэксе асобным радком", — сказаў ён.

Праект Кодэкса аб адукацыі рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі