Колькасць наведвальнікаў інтэрнэт-кавярняў скарацілася на 40%

Асноўная прычына — «пашпартны кантроль» на ўваходзе. Як паведамілі “Нашай ніве” у адной з такіх установаў, людзі сапраўды не заўсёды носяць з сабой пашпарт, а таму не могуць трапіць у інтэрнэт. А без дакументаў адміністрацыі інтэрнэт-кавярняў не маюць права даваць наведніку доступ у сеціва. Гэта забараняе ўказ №60.  Пра відэаназіранне, якое як быццам магло замяніць абавязковы «пашпартны кантроль», кажуць, што гэта не болей чым чуткі — Міністэрства сувязі ніколі пра гэта не чула. Калі так пойдзе надалей, некаторыя невялікія інтэрнэт-кавярні могуць увогуле знікнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі