Колькасць сонечных удараў у спёку ўзрасла ўтрая
Мінскія медыкі кажуць, што анамальная спёка істотна не паўплывала на колькасць выклікаў "хуткай дапамогі" сёлета ў ліпені. У параўнанні з мінулым годам колькасць вылікаў павялічылася толькі прыкладна на 6%. Найбольшая колькасць скаргаў звязаная з кішэчнымі інфекцыямі іх стала больш амаль на 35%. Як адзначае БелаПАН, гэта звязана з атручваннямі сапсаванымі прадуктамі. На 38% павялічылася колькасць зваротаў з нагоды хваробаў органаў дыхання. Лекары кажуць, што ў спякоту людзі п'юць вельмі халодную ваду, ядуць шмат марозіва.
Таксама часцей сталі выклікаць "хуткую" да хворых на інфаркты і інсульты. Колькасць сонечных удараў павялічылася амаль у тры разы - з 20 да 56. Пры гэтым колькасць выклікаў з нагоды сонечных апёкаў зменшылася.