Кошт біткоіна ўстанавіў новы гістарычны максімум
Чакаецца пашырэнне выкарыстання крыптавалюты
Кошт біткоіна ўстанавіў новы гістарычны максімум. Ён перакрочыў адзнаку ў $105 тысяч (а кароткі час уначы каштаваў больш за 106 тысяч долараў).
Такім чынам за месяц з 5-га лістапада, калі Дональд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША, біткоін вырас на 50%. У той дзень яго цана вагалася каля $70 тысяч за манету. У наступным годзе ў Злучаных Штатах чакаецца пашырэнне выкарыстання крыптавалюты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.