Кошты на гатэлі ў Кракаве ўзраслі ў 10 разоў

Развітацца з прэзідэнтам Качиньскім і яго жонкай у Кракаў едуць прадстаўнікі ўрадаў 98 дзяржаў. Акрамя іх, у горад з'ехаліся і простыя жыхары з усёй Польшчы. У Кракаве даўно не засталося вольных месцаў у гатэлях, а кошты на нумары там-сям выраслі ў 10 разоў, паведамляе Газета.ру.

Напрыклад, у гатэлі Royal, што месціцца насупраць каралеўскага замка Вавель, у гэтыя выходныя нумар каштуе больш за 1 тысячу долараў пры звычайным кошце ў 170 долараў за адну ноч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі