Коўзанку на ўсе поры году адкрылі ў Гродне (фота)
Яна з’явілася на Савецкай плошчы ўпершыню з канца 1960-х гадоў.
Да таго ж гэта першая ў Беларусі лёдавая пляцоўка, здольная працаваць круглы год пад адкрытым небам.
Коўзанка са штучным лёдам, пакрытым сіліконам для лепшага слізгацення, а таксама са святломузычным суправаджэннем першы месяц будзе працаваць у тэставым рэжыме. У гэты праект укладзеныя прыватныя грошы. Плануецца неўзабаве адкрыць пракат канькоў прыкладна на 300 пар. На навагоднія святы дзеці з дзіцячых дамоў змогуць пакоўзацца бясплатна.
З наступленнем сапраўдных маразоў у Гродне адчыняць яшчэ 9 коўзанак з натуральным пакрыццём у мікрараёнах і ў парку імя Жылібера. Усе яны будуць працаваць бясплатна, на некаторых размесцяцца пункты пракату.