Кожны ганцаўчанін мае па 6 “савецкіх” рахункаў у банку
Спецыялісты “Беларусбанку”
наcтойліва раяць ганцаўчанам закрываць банкаўскія рахункі, якія не
выкарыстоўваюцца. Банкіры не толькі штотыдзень высылаюць лісты з рэкамендацыяй закрыць рахунак, але і тэлефануюць кліентам. Усяго ў раёне адкрыта 200 тысяч рахункаў на 34
тысяч насельніцтва (разам з немаўлятамі). Відавочна. што ў людзей "згарэлі" немалыя грошы.
Іосіф Палазок зняў са свайго накапляльнага рахунку, які адкрыў у 1977 годзе, 7550 рублёў. Цяпер за гэтыя грошы можна купіць 3 кіло цукру.
Наталля Вашкевіч, якая калісці паклала на рахунак дзяцей 3 тысячы савецкіх рублёў, днямі атрымала 33 тысячы беларускіх.
"Раней за гэтыя грошы можна было купіць добрую фінскую мэблю, а цяпер – кілаграм кілбасы. Не дачакаліся мы кампенсацыі ўкладаў, хаця 15 гадоў чакаем”, - скардзіцца жанчына.