Крымінальную справу Святланы Байковай накіравалі ў Вярхоўны суд
Матэрыялы крымінальнай справы на старшага следчага па асабліва важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай накіраваныя ў Вярхоўны суд.
Як паведамляе БелаПАН, гэта адбылося 23 лістапада. Цяпер Вярхоўнаму суду належыць вызначыць падследнасць крымінальнай справы на работніка Генпракуратуры.
Байкову вінавацяць у здзяйсненні злачынстваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. У прыватнасці, гэта незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці і перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
Нагадаем, Святлану Байкову затрымалі супрацоўнікі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэнні ў перавышэнні ўлады.