Крымінальны артыкул для незарэгістраваных арганізацый адменіць Лукашэнка?
Крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях можа адмяніць толькі кіраўніцтва краіны. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў падчас сустрэчы з грамадскімі дзеячамі Алёнай Валынец і Сяргеем Мацкевічам.
Як сцвярджае старшыня рабочай групы асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, адмена гэтага артыкула расцягнецца яшчэ як мінімум на паўгода.
Мацкевіч: "Дакладную пазіцыю нам не агучылі. Пацвердзілі, што ніякіх дадатковых захадаў яны не робяць. Адаказнасць за гэтае пытанне скінулі на вышэйшыя колы, на прэзідэнта ў першую чаргу. Вельмі верагодна, што паўгода пра гэта не будзе размовы".
Нагадаем, што згодна з артыкулам 193.1 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пагражаюць 6 месяцаў арышту альбо 2 гады пазбаўлення волі.