Крымінальны артыкул для незарэгістраваных арганізацыяў не адменяць

Прадстаўнікі незарэгістраванай Асамблеі НДА 1 верасня прыйшлі на прыём у Палату прадстаўнікоў. Іх цікавіла, ці адменіць Палата артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу. Нагадаем, што гэты артыкул забараняе дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў і сурова карае іх чальцоў. Гэты закон уваходзіць у спіс асноўных прэтэнзіяў Еўрасаюзу да Беларусі ў сферы правоў чалавека. Дэпутат Пастаяннай камісіі па правах чалавека Яўген Мельнікаў не адказаў актывістам нічога пэўнага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў удзельнік сустрэчы - юрыст Юры Чавусаў:

Чавусаў: "Вынік быў чаканы. Зноў ніякай канкрэтыкі ад прадстаўніка камісіі мы не атрымалі. Былі асцярожныя словы, што артыкул, можа, трэба было б і скасаваць".

Па словах сп.Чавусава, дэпутат нават не здолеў адказаць, дзе цяпер разглядаецца пытанне адмены гэтага артыкулу. Між тым, раней дэпутаты раней планавалі перагледзець яго, кажа Чавусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі