Крымінальны суд Тайланда зноў падоўжыў тэрмін затрымання экіпажу Іл-76

Крымінальны суд Тайланда 18 студзеня ў чацвёрты раз падоўжыў на 12 дзён тэрмін утрымання пад вартай лётчыкаў Іл-76. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Казахстана Ільяс Амараў. Нагадаем, самалёт Іл-76 быў затрыманы тайландскімі ўладамі 11 снежня 2009 года. Падчас надгляду ў ім знайшлі спакаваныя ў скрыні з грамадзянскай маркіроўкай гранатамёты, партатыўныя зенітна-ракетныя комплексы і іншую зброю, загружаную ў самалёт у Паўночнай Карэі.

Чальцам экіпажа — чатыром грамадзянам Казахстана і грамадзяніну Беларусі Міхаілу Петухову — выставілі абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі і паведамленні заведама лжывых звестак пра характар грузу ўладам Тайланда. Лётчыкі цалкам адмаўляюць сваю віну. Яны сцвярджаюць, што не ведалі пра знаходжанне на борце зброі, іначай адмовіліся б выконваць палёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі