Ксёндз Завальнюк марыць пра ўвекавечванне памяці Вайніловіча
Увекавечванне памяці беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча патрабуе сумесных намаганняў грамадства і дзяржавы, заявіў пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк.
21 лістапада будзе адзначацца 100-годдзе асвячэння касцёла, пабудаванага на ахвяраванні Вайніловіча, паведамляе БелаПАН.
Як зазначыў ксёндз Уладзіслаў, у Копыльскім раёне Мінскай вобласці захаваліся мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Вайніловіча. На думку Завальнюка, неабходна знайсці інвестараў і перадаць ім рэшткі сядзібаў роду Вайніловічаў дзеля іх адраджэння. Акрамя таго, неабходна зрабіць дарогу да кургана, дзе пахаваныя прадстаўнікі роду, сказаў пробашч.
Ксёндз марыць, каб вуліцы, якая вядзе да Чырвонага касцёла, нарэшце было нададзена імя заснавальніка святыні, а на Лошыцкай сядзібе была ўсталяваная мемарыяльная дошка, што тут нарадзіўся Эдвард Вайніловіч. І калі гэтая праграма будзе рэалізавана, з'явіцца цікавы маршрут па сцяжынках Вайніловіча, адзначыў ксёндз Уладзіслаў.