Куба засталася без электрычнасці
Куба ў цемры
18 кастрычніка Куба засталася без электрычнасці. На востраве адбылася аварыя на найбуйнейшай электрастанцыі ў Матансасе. Яна лічыцца адным з асноўных элементаў сістэмы электразабеспячэння Кубы. Энергетыкі спрабуюць ліквідаваць наступствы аварыі.
Улады Кубы заявілі пра "вельмі адчувальную для нацыі надзвычайную сітуацыю ў галіне энергетыкі". Без электрычнасці засталіся каля 10 мільёнаў чалавек, піша Reuters. Але энергетычны крызіс адчуваўся і раней — у кастрычніку электрычнасць адключалі на некалькі гадзін штодня (а 11 кастрычніка — на цэлы дзень).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.