Кубак Беларусі па футболе: БАТЭ абыграў “Нёман”

21 сакавіка прайшлі стартавыя матчы ¼ фінала Кубка Беларусі па футболе. Сёння прайшлі два чвэрцьфінальныя спарынгі: “Белшына” і “Дынама” (Брэст) гулялі на штучным полі ФК “Мінск”, а БАТЭ прымаў “Нёман” на “Барысаў-Арэне".

Бабруйская “Белшына” згуляла з брэцскім “Дынама” ў сухую нічыю — 0:0, а БАТЭ мінімальна перамог “Нёман” — 1:0.

Заўтра, 22 сакавіка, пройдуць яшчэ дзве чвэрцьфінальныя гульні: салігорскі “Шахцёр” сустрэнецца ў Лунінцы з мікашэвіцкім “Гранітам”, а мінскае “Дынама” прыме “Віцебск”.

Матчы ў адказ, у часе якіх вызначацца паўфіналісты, пройдуць 4 красавіка.

Ілюстратыўнае фота з сайта football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі