Кубак Беларусі па футболе: Магілёўскі “Дняпро” выбыў ужо ў 1/32 фіналу
Розыгрыш чарговага Кубка Беларусі па футболе праходзіць у гэтыя выходныя ў розных гарадах Беларусі. У стадыі 1/32 фіналу магілёўскі “Дняпро” з першай лігі саступіў з лікам 1:2 калінкавіцкай “Вертыкалі” з другой лігі. Матч праходзіў 11 чэрвеня ў Калінкавічах. Такім чынам, адзін з наймацнейшых клубаў першай лігі і колішні сталы ўдзельнік элітнага дывізіёну выбыў з барацьбы за ганаровы трафей.
Іншыя матчы гэтай стадыі розыгрышу скончыліся з наступнымі вынікамі:
“Забудова-Буд” (Д3) — “Ліда” (Д2) — 0:1
“Сянно” (КФК) — “Прамень” (Д2) — 3:0
“Рагачоў-МК” (Д3) — “Баранавічы” (Д2) — 2:7 (1:5)
“Вікторыя” (Д3) — “Смаргонь” (Д2) — 0:5 (0:2)
“Маладзечна-ДЮСШ-4” (Д3) — “Гомель” (Д2) — 0:2
ДЮСШ ДСК (Гомель) — “Тарпеда Мн” (Д2) — 0:4
“Мантажнік” (Д3) — “Смалявічы-СТІ” (Д2) — 2:3 (0:2)
Горкі (КФК) — “Хваля” (Д3) — 1:5
“Клецк” (Д3) — “Хімік” (Д2) — 1:5 (1:2)
“Нёман-Агра” (Д3) — “Ашмяны” (Д2) — 2:1
ЮАС (Д3) — “Орша” (Д2) — 0:7 (0:2)
“Асіповічы” (Д3) — “Гомельчыгункатранс” (Д2) — 1:2
СДЮШАР-МТЗ-Сябар (Мінск) — “Слонім” (Д2) — 0:7 (0:2)
Матч “Прыпяць” (КФК) — “Тарпеда Мг” (Д3) пройдзе 12 чэрвеня ў Альшанах на Школьным стадыёне.