Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 20 рублёў
У сераду, 5 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара складае 9660 рублёў, курс еўра — 13050, курс расійскага рубля вырас з 273 да 276,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 4 лютага, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9660 рублёў, курс еўра вырас на 50 рублёў — да 13070, курс расійскага рубля знізіўся з 274 да 273 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.