Квяткевіч — новы падазраваны па справе аб беспарадках
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", новым падазраваным (14-м, паводле звестак арганізацыі) па справе аб масавых беспарадках з'яўляецца Аляксандр Квяткевіч. 31 снежня ён быў вызвалены пасля заканчэння 12-дзённага адміністратыўнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня. Аднак ужо ўвечары 4 студзеня прадстаўнікі праваахоўных органаў забралі яго з дому дзеля правядзення следчых дзеянняў.
І толькі сёння родным Аляксандра стала вядома, што ўвечары 6 студзеня ён быў пераведзены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
І толькі сёння родным Аляксандра стала вядома, што ўвечары 6 студзеня ён быў пераведзены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.