Л. Заіка: У Беларусі спрыяльныя ўмовы для з'яўлення алігархаў

Спрыяльныя ўмовы для з'яўлення алігархаў склаліся ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё кажа кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка. Падставай для такога сцвярджання стала нядаўняя заява канцэрна "Белнафтахім" пра магчымы продаж прыбытковых прадпрыемстваў "Палімір" і "Нафтан". Леанід Заіка лічыць гэта трывожным сігналам:

"Калі ў краіне з пачатку года на 78% вырас экспарт, значыць у краіны выдатна ідуць справы, прадпрыемствы зарабляюць грошы, паспяхова прадаюць сваю прадукцыю за мяжой. Навошта нешта прыватызаваць?".


Кіраўнік "Стратэгіі" параўноўвае сітуацыю ў Расіі 15 гадоў таму, калі там пачыналася прыватызацыя, і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. Расійскія алігархі пачыналі сваю "працоўную дзейнасць" у даволі маладым узросце, цяпер гэтым шляхам могуць пайсці і дзеці кіраўнікоў краіны. Леанід Заіка гаворыць:

"Для дзяцей кіраўнікоў краіны, якім па 25-27 гадоў, гэта выдатная магчымасць стаць алігархамі. Ну хто ж перашкаджае? Каб я быў сынам Лукашэнкі, я дакладна стаў бы алігархам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі