Лабавое сутыкненне на трасе Пінск — Івацэвічы, абодва кіроўцы жывыя
Жорсткае лабавое сутыкненне двух легкавікоў адбылося на трасе Пінск — Івацэвічы. На даволі вузкай дарозе мінівэн пайшоў на абгон, зрабіў манеўр і паспеў заняць сваю паласу, аднак кіроўца не ўлічыў, што дарога нячышчаная, таму машыну занесла.
Аўтамабіль выскачыў на сустрэчную, а там у яго ўрэзаўся іншы легкавік. Ад удару машыны раскідала на абочыны. Абодва ўдзельнікі дарожнага здарэння жывыя.
Відэа з гэтым інцыдэнтам апублікавалі відавочцы ў пабліку “НС Беларусь! Будзь у курсе!”