У журналісткі Ларысы Шчыраковай пагражаюць забраць сына ў інтэрнат

У журналісткі Ларысы Шчыраковай пагражаюць забраць сына ў інтэрнат

Незалежная журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з “Белсатам”, распавяла, што ёй пагражаюць забраннем сына ў інтэрнат. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Шчыраковай, да яе бацькоў прыходзілі з міліцыі і казалі, што сям’ю могуць прызнаць сацыяльна небяспечнай.

На думку журналісткі, падставай для надання такога статусу можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі за ўдзел у Маршы недармаедаў у Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суда Гомельскага раёна Раісы Кавалевіч Шчыракова павінная выплаціць Br 161 (сем базавых).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі