Лашманкіна затрымалі за амфетамін, якога не было, судзяць - за брыдкаслоўе

Журналіста вінавацяць ў дробным хуліганстве. Нібыта ў міліцыю паступіў ананімны тэлефонны званок аб тым, што адзін з пасажыраў правозіць наркатычнае рэчыва амфетамін. Згодна з пратаколам, пры затрыманні Лашманкіна на факт праверкі наяўнасці наркотыкаў, ён размахваю рукамі і брыдкасловіў.

Зараз у судзе абвешчаны перапынак да 15-30.

"Аляксандр Лашманкін ехаў у Рэспубліку Беларусь як афіцыйна акрэдытаваны журналіст для асвятлення сітуацыі ў краіне пасля падзей 19-га снежня мінулага года. Нежаданне прадстаўнікоў праваахоўных органаў даваць каментары пра прычыны яго затрыманьня і паступае ад іх супярэчлівая інфармацыя даюць нам падставы меркаваць, што ў дадзеным выпадку мае месца не што іншае як спроба перашкодзіць прафесійнай дзейнасьці журналіста,"- каментуе Канстанцін Баранаў, прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі