Латвія прыпыняе дзеянне пагаднення з РФ аб спрашчэнні паездак жыхароў памежжа
Такое рашэнне латвійскага кабінета міністраў пачне дзейнічаць з 1 жніўня / lsm.lv
Латвія прыпыняе пагадненні з Расіяй аб спрашчэнні ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных раёнаў. Такое рашэнне латвійскага кабінета міністраў пачне дзейнічаць з 1 жніўня.
У адказ на ўварванне Расіі ва Украіну Латвія перастала выдаваць візы грамадзянам РФ, у тым ліку прыгранічных, ва ўсіх латвійскіх дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтвах за мяжой. Праз рашэнне Расіі закрыць латвійскае консульства ў Пскове выдача прыгранічных дазволаў больш немагчымая, паколькі гэта было адзінае дыпламатычнае і консульскае прадстаўніцтва Латвіі за мяжой, якое выдавала такія дазволы грамадзянам РФ.
Пагадненне аб спрашчэнні ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных раёнаў дзейнічала з 2010 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.